Да Сусветнага дня здароўя ў бібліятэцы-філіяле №1 імя Л.М.Талстога прайшоў урок медыцынскіх ведаў для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.

10.04.2024

9 красавіка да Сусветнага дня здароўя ў бібліятэцы-філіяле №1 імя Л.М.Талстога прайшоў урок медыцынскіх ведаў для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.
Для юнакоў і дзяўчат выступіла дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук, выкладчык Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Мацвейчык Таццяна Уладзіміраўна.
Падчас мерапрыемства выступоўца расказала моладзі, што кожны чалавек – сам творца свайго здароўя і таму вельмі важна з ранняга ўзросту займацца фізкультурай, гартавацца і выконваць правілы асабістай гігіены. Пагаварылі аб шкодных звычках і як яны ўплываюць на арганізм чалавека.
Закранула Таццяна Уладзіміраўна і пытанні ранняй падлеткавай цяжарнасці. Выхад з спрэчных сітуацый заўсёды ёсць, трэба звяртацца да спецыялістаў, каб потым была і шчаслівая маці і здаровае дзіця. Яна нагадала, што Беларусь займае 35-е месца сярод 175 краін у рэйтынгу шчаслівага дзяцінства, 25-е месца сярод краін, камфортных для мацярынства, уваходзіць у 50 лепшых краін свету па вядзенні цяжарнасці і родаў.
Напрыканцы сустрэчы навучэнцы дзякавалі выступоўцы за пазнавальную інфармацыю.

поделиться в: