Vita pulchra et mirabĭlis est – Жыццё цудоўнае і здзіўляючае!
Менавіта гэты крылаты лацінскі выраз першым успомніўся падчас знаёмства з выставай “Лаціна- і грэкамоўныя надпісы у храмавай культуры Беларусі” выкладчыкаў і студэнтаў кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
4 снежня бягучага года у актавай зале установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж” адбылася прэзентацыя вышэй названай выставы навучэнцам і выкладчыкам каледжа. Уступным аповедам пра дзейнасць кафедры, а таксама пра ідэю і рэалізацыю праекта, распачала мерапрыемства загадчык кафедры класічнай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Арына Уладзіміраўна Кірычэнка. Далей, аповед пра збор матэрыялаў, адрыццці, афармленне, цікавосткі і прыгоды падчас выканання праекта, працягнулі студэнты кафедры класічнай філалогіі. Распавядалі настолькі цікава, што ўдзельнікі мерапрыемства выказалі жаданне і гатоўнасць наведаць святыні ў Сынкавічах, Нясвіжы, Баранавічах і г.д. Паля прэзентацыі навучэнцы мелі магчымасць задаць цікавячыя пытанні, якіх было, сапраўды, шмат…
Здзіўляе тое, што цудоўнае і цікавае – побач! Трэба толькі … звярнуць увагу!
Шчыра дзякуем выкладчыкаў і студэнтаў кафедры класічнай філалагіі за цудоўную прэзентацыю, час, і, галоўнае, за адкрыццё з іншага боку храмавай культуры нашай Бацькаўшчыны!