…а заўтра Перамозе -75!

Майскія дзянькі бягучага года адзін за адным  прыбліжаюць нас да кранаючага сэрцы ўсяго народу і кожнага беларуса свята- 75 – годдзя Вялікай Перамгогі!

Асаблівым чынам адзначаецца гэта гістарычная падзея і ва установе адукацыі “Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж”. Так, 7 траўня  у групе 106 аддзялення “Сястрынская справа” (куратар Пузанайце Юргіта Станіславаўна) адбылася інфармацыйная гадзіна “Вялікая Айчынная вайна:крокі да Перамогі”, падчас якой былі адзначаны яскравыя, гераічныя падзеі, якія сталі вызначаючымі у вайне.

8 траўня адбылася куратарская гадзіна “Вершы і кветкі Вялікай Перамогі!” Навучэнцы расказвалі пра сваіх дзядуляў і бабуляў Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама чыталі вершы беларускіх паэтаў, якія падрыхтавалі загадзя. Невыказныя ўражанні пакінула паэма “Надзея”, прысвечаная франтавым урачам, медыцынскім сястрычкам, санітаркам, паэтэсы літаратурнага аб`яднання  “Натхненнне” Валянціны Абрамаўны Леві. Паэма прагучала у выкананні Радзевіча Мікіты, Кайлера Яраслава, Шашок Яны, Ганчар Вікторыі, Козенцавай Ніны.

Падчас падрыхтоўкі мерапрыемстваў сэрца перапаўнялі розныя пачуцці: з аднаго боку – боль і смутак па тых, хто цаной уласнага жыцця здабываў Вялікую Перамогу,  а з другога  - неабсяжная ўдзячнасць за тое, што наша пакаленне сустракаецца з падзеямі той жорсткай вайны толькі на старонках падручнікаў, у вершах і літаратурных творах.

© 2021 Минский государственный медицинский колледж

Дата последнего обновления информации на сайте