Настаўнік… Як многа у гэтым слове…

Для кожнага чалавека, якога б узроўню адукацыю ён не атрымаў або зараз атрымлівае, першыя дні кастычніка цесна звязаны са святам усіх настаўнікаў.

Так, і ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж” 2 кастрычніка бягучага года панаваў святочны настрой. Навучэнцы падрыхтавалі канцэрт – усе шчырыя віншаванні і творчыя падарункі: песні, танцы, сцэнкі былі адрасаваны выкладчыкам. Кожнае выступленне – гэта удзячнасць за праафесіяналізм, строгасць, чуласць і дабрыню выкладчыкаў. Падчас канцэрту ганаровымі граматамі былі адзначаны лепшыя выкладчыкі.

“Час навучання у каледжы - гэта не толькі ступень прафесійнай адукацыі, гэта час, які пакідае пасля сябе толькі прыемныя успаміны” – дзеліцца уражаннямі выпускніца 2019 года аддзялення “Медыка – дыягнастычная справа” Сідаровіч Аляксандра, якая таксама завітала на канцэрт, каб павіншаваць выкладчыкаў з прафесійным святам.

Напрыканцы хочацца пажадаць усім, хто звязаў свій лёс з прафесіяй настаўніка моцнага здароўя, натхнення, здзяйснення усіх мар. Няхай у Вашым жыцці пануе шчасце і добры настрой! Са святам!

© 2020 Минский государственный медицинский колледж

Дата последнего обновления информации на сайте