“Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”

“Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі” – менавіта так гучала тэма першай выхаваўчай гадзіны бягучага навучальнага года. Не адхіснуліся ад тэмы і куратары установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж”. Выкладчыкі правялі першую куратарскую гадзіну паводле агульнарэспубліканскіх рэкамендацый, пазнаёмілі навучэнцаў  з гісторыяй каледжа, а таксама з адметнымі выкладчыкамі і выпускнікамі, якія сваёй працоўнай і грамадскай дзейнасцю дапамагаюць краіне “заняць свой пачэсны пасад”.

Варта адзначыць,што хлопцы і дзяўчаты добра знаёмыя з гісторыяй сваёй Радзімы, і зараз не застаюцца ўбаку значных падзей сучаснага жыцця краіны.Хочацца спадзявацца, што падчас навучання ў каледжы, а таксама пасля заканчэння нашы навучэнцы стануць годнымі дзецьмі сваёй Бацькаўшчыны.

© 2019 Минский государственный медицинский колледж

Дата последнего обновления информации на сайте